* * *
пяшчота вады
наталяе смагу жыцця
пяшчота зямлі
аберагае імгненні мінуўшчыны
валуны ў полі
аблашчаныя сонцам
* * *
клапатлівыя нябёсы
прарэджваюць
хмары над крыжам
промнік сонца
запальвае свечку
расінка на кноце
* * *
над вёскай вятры
спудзілі
чорныя хмары варання
звіняць сабачыя ланцугі
рыпяць іржавыя брамкі
не пахіснецца
прыдарожны крыж-ахоўнік
* * *
стаю ў храме
як прывід
уласнай адзіноты
адчуваю і ведаю
не вечны
выйду з храма
сустрэну твой закаханы позірк
падумаю пра будучага сына
* * *
лета, каханне
начная крынічка
успомніць калісьці
наш першы грэх
і праз гады
я засаромлюся
зазірнуць
у яе халодныя вочы
( Чытаць болей... )